Знайсці
21.03.2018 / 14:414РусŁacБел

Супрацоўнік службы адлову ў Лідзе месяц карміў выратаванага МНС сабаку сваімі абедамі і шукаў яму гаспадара

У канцы лютага на возеры ў цэнтры Ліды праходзіла незвычайная выратавальная аперацыя. Мясцовыя ратавальнікі выцягнулі з вады бяздомнага сабаку, які праваліўся пад лёд, і перадалі яго службе адлову. А там сабакам раптам «пранікліся» і сталі шукаць яму гаспадароў.

МНС выклікалі гараджане, якія заўважылі, што жывёла ўпала ў халодную ваду і не магла выбрацца. Пры дапамозе адмысловага абсталявання ратавальнікі выцягнулі сабаку на бераг і перадалі яго работнікам службы адлову. Сабаку адвезлі ў пункт часовага знаходжання бяздомных жывёл.

Далейшае яго жыццё залежала ад неабыякавых людзей. Па законе ў сабакі было пяць сутак — пасля яе павінны былі ўсыпіць. Але ў лёс сабакі ўмяшаўся работнік службы адлову Генадзь Рухлевіч. Разам са сваім калегам ён каля месяца глядзеў сабаку і аддаваў яму ўзятыя з дому абеды.

— Да нас трапляе вельмі шмат добрых жывёл, усыпляць іх шкада. Але чамусьці менавіта да гэтага сабакі я паставіўся асабліва. Нават думаў пра тое, каб забраць яго дадому, — распавёў парталу 0154.by Генадзь.

Гаспадароў сабаку вельмі доўга не маглі знайсці. Тады дачка Генадзя, якая жыве ў Гродне, размясціла на адным з сайтаў аб'яву аб выратаваным сабаку — і вось знайшліся людзі, якія захацелі забраць яго сабе. Сабака з'ехаў у Астравец!

 — Вельмі спадзяюся, што сабака трапіў у добрыя рукі. Гэта вельмі добры, выхаваны сабака, заўсёды лапу падаваў. Хацелася б, каб яму зноў пашанцавала, — кажа Генадзь Рухлевіч.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера