Знайсці
21.03.2018 / 15:024РусŁacБел

У Кітаі знайшлі запячатаны збан з невядомай вадкасцю ўзростам 2000 гадоў

У Кітаі знайшлі вадкасць узростам больш за 2000 гадоў, паведамляеchina.org.cn. Запячатаны збан быў знойдзены ў пахаванні эпохі дынастыі Цынь, якая правіла краінай з 226 па 207 гады да нашай эры. Дакладна былое прызначэнне вадкасці пакуль не высветлілі.

Знойдзеныя збаны. Фота: china.org.cn

Дынастыю Цынь заснаваў правіцель аднайменнага царства Ін Чжэн (259—210 гады да нашай эры). Да 221 года ён заваяваў астатнія дзяржавы ўнутранага Кітая і пачаў кіраваць аб'яднанай імперыяй пад імем Цынь Шыхуандзі. 

Сталіца дзяржавы Цынь знаходзілася на тэрыторыі сучаснай правінцыі Шэньсі ў цэнтры краіны. Нядаўна пры раскопках пахавання былога жыхара імперыі, археолагі знайшлі запячатаны бронзавы збан, а ў ім — каля 300 мілілітраў малочна-белае вадкасці.

Вадкасць пералілі ў сучасны збан. Фота: china.org.cn

Падчас папярэдняга аналізу яе складу даследчыкі выявілі солі глутамінавае кіслаты, таму вырашылі, што гэта быў лікёр або віно, якое атрымлівалі з дапамогай ферментацыі.

Акрамя невядомае вадкасці, археолагі знайшлі ў пахаванні бронзавы меч даўжынёй каля 60 сантыметраў. Пасярэдзіне была зробленая васьмігранная ўстаўка, якая, відаць, павялічвала эфектыўнасць зброі. Яшчэ быў знойдзены ніжні шчыт чарапахі даўжынёй 14 сантыметраў, усярэдзіне якога засталіся сляды ад удараў, а па краі — абгарэлыя вобласці. Як мяркуецца, яго выкарыстоўвалі падчас варажбы для сувязі з духамі.

Нядаўна ў старажытнай сталіцы імперыі Цынь выявілі руіны адміністрацыйнага будынка, які мог быць дэпартаментам музыкі: пры раскопках археолагі знайшлі іерагліфічныя надпіс «Дэпартамент музыкі Паўночнага палаца» і фрагменты каменных званоў, якія ў старажытным Кітаі служылі ўдарнымі інструментамі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера