Знайсці
21.03.2018 / 12:49РусŁacБел

У Віцебску 91-гадовая жанчына трапіла пад трамвай

Віцебскія следчыя шукаюць сведкаў ДТЗ з трамваем, у якім цяжка траўмаваная 91-гадовая жанчына.

Пра гэта БЕЛТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Аварыя здарылася 20 лютага каля апоўдня. Трамвай рухаўся па маршруце №7 па праспекце Фрунзэ з боку вуліцы Смаленскай у напрамку вуліцы Лазо ў Віцебску. ДТЗ адбылося ў раёне скрыжавання з вуліцай Церашковай. Жанчыну збіў трамвай, калі праязджаў рэгуляваны пешаходны пераход на дазваляльны сігнал святлафора. Ім кіраваў 62-гадовы мужчына.

У выніку здарэння 91-гадовай жанчыне прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні — яна дастаўлена ў бальніцу.

У дачыненні да кіроўцы заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930