Знайсці
21.03.2018 / 15:494РусŁacБел

Як выглядае рэвалюцыйны тэлевізар-шпалеры ФОТЫ

19 сакавіка ў гатэлі Double Tree by Hilton адбылася прэзентацыя інавацыйнага 65-цалёвага тэлевізара LG SIGNATURE OLED TV W.

Новую мадэль прэзентаваў беларускай публіцы вядоўца вечара Павел Касцевіч. LG OLED65W7V называюць яшчэ тэлевізарам-шпалерамі, бо яго таўшчыня — усяго 2,57 міліметра.

У пачатку 2018 года мадэль паступіла ў продаж у Беларусі і госці змаглі аднымі з першых убачыць яго. Чым жа такі добры OLED65W7V?

Дасканалы ў сваёй прастаце

У 65-цалевым тэлевізары LG SIGNATURE OLED TV W няма нічога лішняга: бездакорны дызайн, выдатная выява і гук высокай якасці. Сёння гэтай мадэлі проста няма роўных, бо якасць яе карцінкі не проста цудоўная, яна рэвалюцыйная.

Лёгкі, амаль бязважкі, здаецца, што ён левітуе ў паветры. Прадстаўлены ў дызайн-фармаце «Адлюстраванне на сцяне», ён увасабляе ў сабе філасофію брэнда «Менш значыць больш».

У LG SIGNATURE W адмовіліся ад усяго, што магло б абцяжарыць дызайн, каб падкрэсліць прыгажосць самога экрана і не адцягваць увагу ад цудоўнай карцінкі. Магнітнае мацаванне без швоў, плаўныя контуры і мінімалістычная панэль таўшчынёй усяго 2,57 міліметра — усё гэта дазваляе цалкам пагрузіцца ў тое, што адбываецца на экране. Тонкі корпус гаджэта літаральна зліваецца са сцяной і адчыняе акно ў новы яркі свет.

Бескампрамісная якасць малюнка

Зрабіць тэлевізар ультратонкім стала магчыма дзякуючы рэвалюцыйнай OLED-тэхналогіі ад LG. Кожны піксель OLED-экрана — гэта малюсенькі арганічны святлодыёд, аўтаномны, самастойны пункт, які генеруе ўласнае святло і колер, ці не генеруе іх зусім, калі неабходна. Таму, калі частка выявы чорная, адпаведныя пікселі на OLED-экране папросту адключаюцца. За кошт гэтага ўдалося дамагчыся той самай «бясконцай кантраснасці» і «сапраўднага чорнага», які немагчымы ні на адным LCD-тэлевізары. Такі экран здольны максімальна натуральна паказваць выявы, дзе яркія дэталі судакранаюцца з цёмным фонам.

Якасць гуку як у кінатэатры

Эфект пагружэння ўзмацняецца за кошт непераўзыдзенай якасці гуку на базе тэхналогіі Dolby Atmos. У LG SIGNATURE 65W7V дынамікі накіраваныя ўверх, што забяспечвае раўнамернае рассейванне гуку ў прасторы, а высокія і нізкія частоты перадаюцца больш выразна. Памятаеце той аб'ёмны гук, які мы прывыклі чуць у кінатэатры? Цяпер кінематаграфічны гук ёсць і ў тэлевізары.

Падчас прэзентацыі вядомыя беларускі, якія часта выступаюць на тэлебачанні, падзяліліся з гасцямі прэзентацыі прафесійнымі сакрэтамі і распавялі, як пасябраваць з камерай, каб, убачыўшы сябе па тэлевізары, не збянтэжыцца, а атрымаць ад гэтага сапраўднае задавальненне.

Тэлевядоўца Анастасія Багамолава распавяла, як выглядаць на экране ўпэўнена і не палохацца камеры. Топ-дызайнер Юлія Латушкіна распавяла пра трэнды сезону і пра тое, чаму яе сукенкі так любяць выбіраць для здымак беларускія селебрыці. Гімнастка Меліціна Станюта паўстала ў новым для сваіх прыхільнікаў амплуа — тэлевядоўцай, а стылісты Кацярына Бялевіч і Юлія Петруненка дапамагалі выбраць найбольш удалы вобраз для здымак на тэлебачанні.

У завяршэнне праграмы госці змаглі задаць пытанні прадстаўнікам кампаніі LG і разглядзець прадмет тэхналагічнага мастацтва больш дэталёва.

У Беларусі LG OLED65W7V можна набыць у сетцы крам «5 элемент», «Электрасіла» і «21 стагоддзе».

Партнёрскі матэрыял з СП «Праймэры» ТАА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930