Знайсці
21.03.2018 / 12:4114РусŁacБел

Еўрасаюз робіць вай-фай-інтэрнэт бясплатным на ўсёй тэрыторыі

Еўракамісія вырашыла забяспечыць грамадзянам доступ да бясплатнага інтэрнэту на ўсёй тэрыторыі ЕС, а таксама ў Нарвегіі і Ісландыі, паведамляе euronews.com. На першым этапе перадатчыкамі wifi-сігналу будуць абсталяваны плошчы, паркі і іншыя грамадскія месцы ў 1000 населеных пунктаў, кожны з якіх зможа атрымаць на гэта з бюджэту Еўрасаюза 15.000 еўра.

«Мы не будзем дубляваць ужо існуючыя службы і цягнуць інтэрнэт туды, дзе ён ужо ёсць, — сказала камісар па лічбавай эканоміцы Марыя Габрыэль. — Але мы хочам падлучыць да яго ўсю Еўропу, ад чаго выйграе кожны рэгіён і кожны грамадзянін».

На ажыццяўленне праграмы «Адзіная сетка для Еўропы» за два гады з агульнага бюджэту будзе выдзелена 120 млн еўра. Яе галоўныя задачы — абарона інтарэсаў спажыўцоў, заахвочванне самаадукацыі і грамадскай актыўнасці. Мясцовыя ўлады, якія хутка пададуць заяўку на фінансаванне ў рамках гэтай праграмы, змогуць усталяваць wifi-перадатчыкі ўжо ў маі. З гэтай прапановай Брусель мае намер звярнуцца да іх яшчэ 4 разы да 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930