Знайсці
21.03.2018 / 10:03РусŁacБел

Вызначаны ўдзельнік ад Беларусі на фестываль у Віцебску

Педагог кафедры мастацтва эстрады Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, спявак і акцёр мюзіклаў Яўген Курчыч, які раней выступаў пад псеўданімам Слуцкі па назве роднага горада, стаў пераможцам адбору на конкурс «Славянскага базару ў Віцебску».

На фінальным адборачным канцэрце, які адбыўся днямі ў сталічным Тэатры эстрады, выканаўца набраў 179 балаў са 180 магчымых. Тэлеверсію канцэрта пакажа ў гэту суботу тэлеканал «Беларусь 3».

Яўгену Курчычу 27 гадоў, 17 з якіх ён займаецца музыкай, а восем — спрабуе прабіцца на міжнародны вакальны конкурс у Віцебску. 

А ў дзіцячым конкурсе «Славянскага базару» нашу краіну прадставіць Арцём Скароль, 12-гадовы жыхар Ашмян. На канчатковым адборы ў сталіцы сярод дзесяці фіналістаў хлопчык набраў найвышэйшую колькасць балаў — 118.

zviazda.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера