Знайсці
20.03.2018 / 18:171РусŁacБел

Дырэктар гродзенскай фірмы ў 100 разоў завысіў прыбытак, каб атрымаць у крэдыт 60 тысяч еўра

Каб атрымаць крэдыты, дырэктар гродзенскай фірмы падаў у банк фіктыўныя дакументы, завысіўшы рэальныя прыбыткі ў 10−100 разоў. Закладзенае ж банку абсталяванне прадпрымальнік вывез за мяжу, паведамляе УДФР па Гродзенскай вобласці.

46-гадовы дырэктар гродзенскай фірмы па вытворчасці пластыкавых вокнаў вырашыў пашырыць свой бізнес, атрымаўшы два крэдыты па 30 тысяч еўра па фіктыўных дакументах аб фінансавым становішчы сваёй фірмы. Каб сума крэдытаў была большай, ён прадстаўляў у банк дакументы аб прыбытку, завышаным у 10−100 разоў.

Вяртаць банку грошы камерсант не збіраўся. Пра гэта сведчыць тое, што ён вывез за межы Беларусі абсталяванне, якое знаходзілася ў закладзе ў банка. Сума даўгоў перад банкам зараз перавышае 30 тысяч еўра.

У дачыненні да дырэктара распачалі крымінальныя справы за выманьванне крэдыту або субсідыі.

hrodna.life

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930