Знайсці
20.03.2018 / 16:2062РусŁacБел

Мітрапаліт Павел аб малітвах за Беларусь да 100-годдзя БНР: Мы не хочам палітызаваць малітву

Беларуская праваслаўная царква не будзе праводзіць мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю БНР і наогул супраць «спробаў палітызаваць малітву». Пра гэта распавёў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал, адказваючы на пытанне Tut.by.

Раней паведамлялася, што 25 сакавіка, у дзень 100-годдзя ўтварэння БНР, у кафедральным саборы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў 10.00 пройдзе малітва за Беларусь. Імшу ўзначаліць мітрапаліт мінска-магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Кіраўнік каталіцкай царквы адзначаў таксама важнасць даты стварэння БНР для Беларусі.

Tut.by спытаў, ці плануе памаліцца за Беларусь да 100-годдзя БНР Беларуская праваслаўная царква.

— У нас штодня моляцца за Беларусь, — адзначыў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал.

Ён патлумачыў, што Беларуская праваслаўная царква не плануе праводзіць мерапрыемстваў, прысвечаных стварэнню БНР.

— Гэта спроба палітызаваць малітву, мы супраць гэтага, — распавёў кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы. — Ці можна выйсці на пляцоўкі, на трыбуны, можна заклікаць людзей, але ў гэтым выпадку малітва будзе мець характар гвалту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930