Лукашэнка прызнаўся, што паглядзеў «Смерць Сталіна» і «Мацільду»
«У мяне падазрэнні, што спецыяльна зладзілі шуміху, каб падагрэць інтарэс да гэтых фільмаў. Ні адзін, ні другі гэтага не заслужвае. Я нават пашкадаваў, што час патраціў», — сказаў кіраўнік Беларусі на сустрэчы з творчай моладдзю.
Што тычыцца «Мацільды», то кіраўнік Беларусі ацаніў «прыгожую аператарскую працу», а яшчэ дапусціў, што сюжэтная лінія «можа быць праўдай».
«Мацільда» апавядае гісторыю кахання імператара Мікалая ІІ і балерыны Мацільды Кшэсінскай. У Расіі гэты фільм выклікаў абурэнне праваслаўнай царквы.
«Танная камедыя», — так Лукашэнка ахарактарызаваў брытанскі фільм «Смерць Сталіна».
Пры гэтым Лукашэнка адзначыў, што адна з асноўных ідэй фільма — гэта парушэнне правоў чалавека, калі жыццё асобных людзей не ставілася ні ў грош. «Паступаць так недапушчальна: ні для Сталіна, ні для каго».
«Смерць Сталіна» — чорная камедыя, якая апавядае пра падзеі 1953 года, смерць правадыра, а таксама барацьба за ўладу пасля яе. У Расіі гэтая стужка была забароненая, а ў Беларусі — не.