Знайсці
20.03.2018 / 16:241РусŁacБел

У Расіі праз 15 дзён пачнуць працэдуру блакіроўкі Telegram, калі кіраўніцтва не дасць ФСБ доступу да перапісак

Вярхоўны суд Расіі адхіліў пазоў кіраўніцтва мэсэнджара Telegram аб прызнанні несапраўдным загаду ФСБ перадаць ключы шыфравання. Цяпер кіраўніцтва мусіць або даць расійскім спецслужбам доступ да перапіскі карыстальнікаў, або чакаць блакавання мэсэнджара на тэрыторыі Расіі. 

На прыняцце рашэння Telegram адведзена 15 дзён. Калі ключы дэшыфравання не будуць перададзеныя, Раскамнагляд звернецца ў суд для дазволу на блакіроўку.

Нагадаем, у 2016 годзе Федэральная служба бяспекі Расіі абавязала «арганізатараў распаўсюджвання інфармацыі ў інтэрнэце» прадстаўляць ёй дадзеныя, «неабходныя для дэкадавання электронных паведамленняў». Такія палажэнні ўтрымлівае расійскі закон «Аб інфармацыі», звяртае ўвагу ВВС.

Кіраўніцтва Telegram не стала перадаваць ключы шыфравання сілавікам.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930