Знайсці
20.03.2018 / 15:1210РусŁacБел

Сваю новую калекцыю «Марк Фармэль» прэзентавалі з дапамогай фрыкаў, якія гулялі ў метро і па «Камароўцы» ФОТЫ

Пра сваю новую калекцыю La Dolce Vita кампанія Mark Formelle вырашыла заявіць нестандартна: лукбук для яе здымаўся сярод жыхароў Мінска на «Камароўцы», у гарадскім транспарце, гандлёвых цэнтрах і іншых папулярных месцах.

Гэтая калекцыя адзення створаная ў калабарацыі з крэатыўным дырэктарам брэнда дызайнерам з Італіі Лучана Парызі.

Пра тое, што ён стане крэатыўным дырэктарам кампаніі і выпусціць калекцыю ўнісэкс, стала вядома восенню мінулага года, і вось цяпер яе ўбачылі першыя жыхары Беларусі.

Новая съемка для @markformelle #фрикивгороде #s9belarus

Публикация от KANAPLEVLEYDIK (@kanaplev_leydik)

Чаму менавіта ўнісэкс? Італьянскі дызайнер тлумачыць гэта наступным чынам:

«У гэтай калекцыі зроблена стаўка на ўнісэкс. Зараз увесь стрытстайл пабудаваны на гэтым. Мужчыны і жанчыны мяняюцца вобразамі, і гэта глабальны трэнд. Тое, што ёсць у нашым адзенні, — ужо не навіна для еўрапейскага або амерыканскага рынка. Але для Беларусі гэта прарыў. Мы зрабілі тое, чаго ў вашай краіне пакуль няма», — тлумачыць Лучана Парызі.

Новая калекцыя паступіць у продаж неўзабаве пасля яе афіцыйнай прэзентацыі 23 сакавіка, але знайсці яе можна будзе толькі ў самых буйных крамах «Марк Фармэль».

Чытайце таксама:

Вогненны вобраз новага крэатыўнага дырэктара «Марк Фармэль» Лучана Парызі

Nina.nn.by, фота Паўла Паташнікава і студыі Kanaplev+Leydik

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера