Знайсці
20.03.2018 / 06:2312РусŁacБел

Міранда з «Сэксу ў вялікім горадзе» пазмагаецца за пасаду губернатара Нью-Ёрка

Актрыса Сінція Ніксан, вядомая па ролі Міранды ў «Сэксе ў вялікім горадзе», абвясціла пра планы ўдзельнічаць у выбарах губернатара Нью-Ёрка 6 лістапада 2018 года.

Чуткі пра магчымы ўдзел Ніксан у выбарах хадзілі з 2017 года. Яна неаднаразова крытыкавала губернатара Эндру Куома, які збіраецца пераабрацца у 2018 годзе.

І Куома, і Ніксан прэтэндуюць на вылучэнне ад Дэмакратычнай партыі. Паводле апошніх апытаньняў, Куома карыстаецца падтрымкай 66% дэмакратаў, Ніксан — 19%. Праймерыз, на якіх вызначыцца кандыдат, пройдуць у верасні.

Сінціі Ніксан 51 год. Найбольш вядомая яе тэлевізійная роля — Міранда ў серыяле «Сэкс у вялікім горадзе». За сваю працу ў тэатры яна двойчы атрымала прэмію «Тоні».

Ніксан таксама вядомая як актывістка, якая займаецца праблемамі няроўнасці, адукацыі і правоў ЛГБТ. З 2012 года яна ў шлюбе з актывісткай Крысцін Марыноні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930