Знайсці
19.03.2018 / 21:432РусŁacБел

Беласток і Гродна афіцыйна сталі гарадамі-партнёрамі

Беласток і Гродна афіцыйна сталі гарадамі-партнёрамі 16 сакавіка. Пра супрацоўніцтва двух гарадоў дамову падпісалі старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой і прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускалоўскі, паведамляе Hrodna.life.

Дамову падпісалі, каб зблізіць мясцовыя ўстановы, якія, як чакаецца, стануць больш цесна супрацоўнічаць адзін з адным, абменьвацца вопытам у арганізацыі мясцовага самакіравання, а таксама будуць разам ладзіць сацыяльныя, культурныя, спартыўныя мерапрыемствы.

— Міжнароднае супрацоўніцтва — найбольш эфектыўны спосаб прасоўвання горада за мяжой, — сказаў Тадэвуш Трускалоўскі. — Акрамя таго, ёсць прамое ўздзеянне па такіх пытаннях, як прыцягненне інвестыцый, развіццё турызму і культурнага абмену, паведамляе wyborcza.pl.

Да прыкладу, дзякуючы дамове аб партнёрстве гарадоў, універсітэт Беластока з 2009 года праводзіць сумесныя семінары і абменьваецца студэнтамі на час навучання з амерыканскім універсітэтам Вісконсін. Мяркуюць, што так жа будзе і з гродзенскім пагадненнем — абодва гарады хочуць прыцягнуць установы, арганізацыі і прадпрыемствы, якія будуць падпісваць асобныя дамовы паміж сабой і распрацоўваць канкрэтныя праграмы супрацоўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930