Знайсці
19.03.2018 / 19:2917РусŁacБел

Расія заявіла пра «шведскае паходжанне» яду «Навічок» — Швецыя выклікала расійскага пасла

Міністэрства замежных спраў Швецыі выклікала пасла Расіі з патрабаваннем растлумачыць заяву афіцыйнага прадстаўніка МЗС Расіі аб «шведскім» паходжанні рэчыва нервова-паралітычнага дзеяння Навічок.

«Пасол Расіі заўтра будзе выкліканы ў МЗС з-за абвінавачванняў Расіі ў тым, што Швецыя можа быць крыніцай атрутнага рэчыва, выкарыстанага пры замаху на забойства ў Солсберы», — паведамілі Reuters у МЗС Швецыі.

Міністр замежных спраў Швецыі Марго Вальстрэм назвала расійскія абвінавачванні «непрымальнымі і неабгрунтаванымі».

Прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава заявіла, што найбольш верагоднай крыніцай паходжання атрутнага рэчыва, з дапамогай якога атруцілі былога расійскага ваеннага разведчыка Сяргея Скрыпаля і яго дачку, з'яўляюцца тыя краіны, якія прыкладна з канца 90-х гадоў па цяперашні час праводзяць інтэнсіўныя даследаванні рэчываў з праекта «Навічок». Па яе версіі, гэтымі краінамі з'яўляюцца Вялікабрытанія, Славакія, Чэхія, Швецыя і, магчыма, ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031