Знайсці
19.03.2018 / 18:5814РусŁacБел

Адным са стваральнікаў атруты «Навічок» быў беларус Анатоль Кунцэвіч. Загінуў ён таямніча

Ізраільская выведка Масад сачыла за стваральнікам яду «Навічок» генералам Анатолем Кунцэвічам да самай яго смерці ў 2002 годзе. Ён быў знойдзены мёртвым у самалёце пры таямнічых абставінах.

Акадэмік АН СССР Анатоль Кунцэвіч, які нарадзіўся ў 1934 годзе ў вёсцы Свіслач Магілёўскай вобласці, быў адным са стваральнікаў яду і з'яўляўся генерал-лейтэнантам, навукоўцам у галіне арганічнай і прыкладной хіміі.

Цікавасць ізраільскай выведкі да савецкіх распрацовак была абумоўлена асцярогай, што савецкая хімічная зброя можа трапіць у рукі арабаў, чые рэжымы СССР падтрымліваў.

Анатоль Кунцэвіч. Фота: vesty.co.il

У 1984 годзе ён быў прызначаны начальнікам хімічных войскаў Мінабароны СССР.

Да гэтага ён працаваў на Кубе, а затым у В'етнаме, праводзіў у Афганістане экспертызу амерыканскіх хімічных прыпасаў. Пасля распаду СССР Анатоль Кунцэвіч ня адышоў ад спраў, а ўзначаліў праграму па перапрацоўцы хімічнай зброі, паралельна стварыў і ўзначаліў Цэнтр экатаксіметрыі пры Інстытуце хімічнай фізікі імя Сямёнава РАН. Ён — аўтар і сааўтар больш за 280 навуковых прац, звыш 40 аўтарскіх пасведчанняў.

У 1993 годзе быў прызначаны прадстаўніком РФ у сірыйскім экалагічным цэнтры ў Джамрайне. Праз два гады дзярждэпартамент ЗША зацвердзіў персанальныя санкцыі супраць Кунцэвіча, абвінаваціўшы яго ў кантрабандзе рэчыва двайнога прызначэння.

Паведамляецца, што ў Масад вызначылі, што за дапамогу ў стварэнні тэхналогій па вытворчасці хімічнай зброі генералу перадаваліся значныя сумы грошай. Ізраільцяне пры дапамозе атрыманай інфармацыі хацелі націснуць на Маскву, пагражаючы «зліць» дадзеныя ў прэсу і выклікаць міжнародны скандал. Але Крэмль ніяк не адрэагаваў на пагрозы.

У выніку 29 красавіка 2002 года пры нявысветленых абставінах удзельнік праграмы «Навічок» быў знойдзены мёртвым у крэсле самалёта, што накіроўваўся з Алепа ў Маскву. Анатоль Кунцэвіч быў пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх могілках. Паводле афіцыйнай версіі, смерць наступіла ад інфаркту.

42.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930