Знайсці
19.03.2018 / 22:197РусŁacБел

Медыкі паспяхова праверылі першыя супрацьзачаткавыя таблеткі для мужчын

Супрацьзачаткавыя таблеткі для мужчын, якія не выклікаюць праблем з эрэкцыяй, паспяхова прайшлі першыя клінічныя выпрабаванні, заявілі медыкі, якія выступалі на кангрэсе Эндакрыннага таварыства ў Чыкага, перадае РІАН.

Ілюстрацыйны малюнак.

Першыя супрацьзачаткавыя таблеткі, якія падаўляюць авуляцыю ў жанчын, з'явіліся ў канцы 1950-х. Цяпер іх рэгулярна прымаюць амаль 100 мільёнаў чалавек.

Аднак навукоўцы да гэтага часу не стварылі такія ж таблеткі для мужчын. Тыя, што ўжо распрацаваныя, або не даюць гарантаванага выніку, або выклікаюць істотныя пабочныя эфекты, якія не дазваляюць прымаць іх пастаянна. Акрамя таго, большасць з іх выклікае праблемы з эрэкцыяй і сур'ёзныя парушэнні псіхікі, таму ні адзін прэпарат так і не атрымаў афіцыйнага ўхвалення.

Стэфанія Пэйдж з Універсітэта Вашынгтона і яе калегі ўжо некалькі гадоў працуюць над стварэннем супрацьзачаткавых сродкаў на аснове двух мужчынскіх гармонаў — тэстастэрону і прагестэрону. Гэтае рэчыва, як тлумачаць навукоўцы, прымушае палавыя клеткі ў сяменніках прыпыніць цыкл размнажэння, што прыводзіць да паступовага знікнення дарослых сперматазоідаў.

Працу таблетак навукоўцы праверылі на групе са ста добраахвотнікаў, якія павінны былі прымаць рэчыва кожны дзень у трох розных дозах і паведамляць пра змены ў самаадчуванні. Частка мужчын прымала не рэальны прэпарат, а пустышку, але пра гэта яны даведаліся толькі пасля завяршэння эксперыменту.

Як паказала даследаванне, вялікія дозы прэпарата эфектыўна падаўлялі размнажэнне сперматазоідаў, але не перашкаджалі працы палавых органаў і не выклікалі іншых праблем са здароўем. Адзіным негатыўным эфектам стала тое, што ўдзельнікі эксперыменту набралі лішнюю вагу і ў іх павысіўся ўзровень халестэрыну.

Зараз навукоўцы праводзяць больш маштабныя эксперыменты, падчас якіх некалькі сотняў мужчын будуць прымаць таблеткі на працягу чатырох і больш гадоў. 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера