Знайсці
19.03.2018 / 18:1643РусŁacБел

Віталь Цыганкоў: Людзям у Расіі, якія маюць у сабе «еўрапейскі ген», я б параіў проста эміграваць

Вядомы ў Расіі інтэрнэт-мем «Парася Пятро едзе з Расіі», якім ілюструецца міграцыя расіян на Захад.

Тыя 3-4 працэнты, якія набяруць на выбарах у Расіі ліберальныя (умоўна абазначым іх так) кандыдаты — гэта менш, чым атрымалі б празаходнія лібералы ў СССР ва ўмовах свабодных выбараў у якім-небудзь 1982 годзе. Дарэчы, колькасьць галасоў, аддадзеных за ліберальных кандыдатаў, стабільна памяншаецца апошнія 18 гадоў, на кожных выбарах за часы Пуціна.

І гэта заканамерна, бо ў сэнсе самазабыўнай любові да ўлады і нянавісьці да Захаду расійскае грамадзтва цяпер значна больш рэтраграднае і цемрашальскае, чым было нават у часы глыбокага саўка.

Гэта не адхіленне. «Адхіленне» было ў 90-я гады, калі дзякуючы плыні гісторыі значная частка расейцаў (магчыма, працэнтаў 20-30) сапраўды праніклася на пэўны час дэмакратычнымі і свабодалюбівымі (каб не ўжываць спрэчнае слова «ліберальныя») ідэямі. Але гэта была гістарычная анамалія. А зараз Расія вярнулася да свайго сапраўднага, звыклага, гістарычнага стану — абажанне ўлады і цара, «чалавек нішто — дзяржава ўсе», «вакол адны ворагі».

Тым людзям у Расіі, якія маюць у сабе «еўрапейскі ген», я бы жорстка параіў проста эміграваць. Бо наступны шанец на пазытыўныя перамены ў Расіі можна не пабачыць дзесяцігоддзямі. І, дарэчы, калі ён і будзе — то амаль абавязкова будзе звязаны з радыкальным аслабленнем Расіі.

Віталь Цыганкоў, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930