Знайсці
19.03.2018 / 15:355РусŁacБел

Балгарына, які збіў у Магілёве траіх пешаходаў, пакінуўшы дзяўчынку сіратой, пакаралі даволі мякка

У Магілёве вынеслі прысуд 20-гадоваму кіроўцу «Фальксвагена», які 12 лістапада ў Магілёве на вуліцы Якубоўскага збіў мужчыну і маці з дзіцем. 34-гадовая жанчына загінула на месцы, і пацярпелая ў ДТЗ 8-гадовая дзяўчынка засталася сіратой. З траўмамі шпіталізавалі і 57-гадовага пешахода. Суд прызначыў кіроўцу пакаранне ў выглядзе 2 гадоў калоніі-пасялення. Сваякі загінулай лічаць прысуд занадта мяккім.

Асуджаны ехаў на «Фальксвагене» па вуліцы Якубоўскага ў 19.40. Маці з дачкой пераходзілі праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе з аднаго боку, а мужчына — з другога. Калі яны перасекліся ў адной паласе дарогі, іх і збіў 20-гадовы кіроўца.

Апеку над 8-гадовай дзяўчынкай ўзялі сваякі, пешаходны пераход праз некалькі дзён дэмантавалі.

Экспертыза паказала, што 20-гадовы кіроўца, грамадзянін Балгарыі, у той момант рухаўся з дапушчальнай хуткасцю. Але — не спыніўся перад нерэгуляваным пешаходным пераходзе, хоць кіроўцы іншых транспартных сродкаў, якія рухаліся ў спадарожным напрамку па суседніх палосах, спыніліся.

Сям'я кіроўцы выплаціла сям'і дзяўчынкі 20 тысяч рублёў і абавязалася выплачваць 150 даляраў у эквіваленце штомесяц да паўналецця дзіцяці. Па словах Наталлі, сястры загінулай, якая з'яўляецца афіцыйным апекуном асірацелай дзяўчынкі, умовы распіскі сям'я кіроўцы выконвае.

Хросны бацька дзяўчынкі, Аляксандр, распавёў TUT.BY, што лічыць прысуд занадта мяккім:

— Санкцыі артыкула прадугледжваюць да 5 гадоў пазбаўлення волі — столькі і прасіў адвакат пацярпелага боку. Мы, сваякі загінуўшай, лічым, што 2 гады пасялення — гэта занадта мяккае пакаранне для таго, каб кіроўца ўсвядоміў сваю віну.

Сястра загінулай кажа, што сваякі «ніякія хадайніцтвы, ніякія іншыя паперы пасля вынясення прысуду не падавалі і не будуць». Паводле яе слоў, пляменніца пачуваецца добра, ходзіць у школу разам з роднымі дзецьмі Наталлі — сынам і дачкой.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера