Знайсці
19.03.2018 / 15:1215РусŁacБел

Грудзінін, які па выніках спрэчкі з Дудзём абяцаў згаліць вусы, выставіў дадатковыя ўмовы

ria.ru

Кандыдат у прэзідэнты Расіі ад КПРФ Павел Грудзінін падчас прэс-канферэнцыі адказаў на пытанне аб спрэчцы «на вусы».

«Мы з Юрыем Аляксандравічам Дудзём, якому я гэта абяцаў, абавязкова сустрэнемся, і як толькі ён на камеру скажа, што ён лічыць гэтыя выбары сумленнымі, то я адразу пры ім пагалюся, — заявіў Грудзінін. «Але я хачу пачуць ад яго, што гэтыя выбары сумленныя», — падкрэсліў ён.

Раней Грудзінін заявіў, што праведзеныя выбары былі «самымі бруднымі на постсавецкай прасторы». Па папярэдніх дадзеных, Грудзінін набраў 11,82% галасоў.

6 лютага Грудзінін быў госцем у праграме Дудзя «вДудь». Яны пайшлі ў заклад: калі кандыдат набярэ на выбарах менш за 15%, ён зголіць вусы, без якіх яго «ніхто ніколі не бачыў», калі больш — журналіст паголіць галаву.

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера