Знайсці
19.03.2018 / 13:495РусŁacБел

У маладзечанскім тэатры паставілі «Час сэканд-хэнд» Алексіевіч

Фрагмент афішы

17 сакавіка ў Мінскім абласным драмтэатры, які працуе ў Маладзечне, адбыўся прэм’ерны паказ спектакля «Час сэканд-хэнд» па аднайменнай кнізе Святланы Алексіевіч. У афішы жанр спектакля вызначаны як «дакументальная драма».

Пастаноўку і сцэнічную рэдактуру ажыццявіў заслужаны дзеяч мастацтваў Валерый Анісенка. У спектаклі, які складаецца з пранізлівых маналогаў пра савецкае мінулае, задзейнічаная амаль уся трупа драмтэатра.

«Твор пісьменніцы напоўнены галасамі шматлікіх сведак, у кожнага з якіх была свая адмысловая гісторыя, выпакутаваны вопыт жыцця. Кніга і спектакль па ёй дапамагаюць разабрацца, асабліва моладзі, у дэталях таго часу. Гэта пра тое, як пасля развалу вялікай краіны людзі выжывалі ў новых умовах, як ламаліся лёсы, а часам і жыцці былых савецкіх грамадзян», — так спектакль анансаваўся на сайце тэатра.

«Час сэканд-хэнд» ішоў на рускай мове. Святлана Алексіевіч на прэм’еры не прысутнічала.

Пастаноўка прайшла пры поўным аншлагу, гледачы былі вельмі ўражаныя.

Фота Наталлі Тур

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930