Знайсці
19.03.2018 / 13:228РусŁacБел

У Мінску прапануюць усталяваць скульптуру Менеска і памятны знак Лютэранскаму прадмесцю

Мінскі гарадскі інстытут добраўпарадкавання і гарадскога дызайну падрыхтаваў прапановы па ўстаноўцы ў Мінску скульптурнай кампазіцыі «Менеск» і памятнага знака Лютэранскага прадмесця, паведаміла на аператыўнай нарадзе ў мэрыі дырэктар прадпрыемства Святлана Барысовіч.

Скульптура волата-чарадзея Менеска, які па легендзе пабудаваў на беразе Свіслачы каменны млын, можа з'явіцца на скрыжаванні вуліц Камсамольская і Няміга, у цяперашні час разглядаецца некалькі варыянтаў размяшчэння кампазіцыі.

Пасля звароту нямецкай грамады вядзецца праца над праектам памятнага знака Лютэранскага прадмесця на скрыжаванні вуліц Волаха і Лібкнехта. Прапанавана восем варыянтаў знака, з якіх амбасада Германіі ўхваліла два — у выглядзе «кнігі жыцця» і разбуранай аркі кірхі.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031