Знайсці
19.03.2018 / 14:235РусŁacБел

IBM стварыла самы маленькі ў свеце камп'ютар памерам з драбінку солі

На канферэнцыі IBM Think 2018 кампанія прэзентавала, па яе словах, самы маленькі ў свеце камп'ютар. Маленечкі чып памерам з гранулу солі мае вылічальную магутнасць чыпа x86 1990 года (хаця на сённяшні дзень гэта вельмі няшмат), перадае партал Mashable.

Фота: IBM

Па словах прадстаўнікоў кампаніі, у вытворчасці камп'ютар будзе каштаваць менш за дзесяць цэнтаў і будзе складацца з «некалькіх соцень тысяч транзістараў», што дазволіць яму «кантраляваць, аналізаваць і нават апрацоўваць дадзеныя».

Камп'ютар працуе на блокчэйне. У прыватнасці, ён можа стаць крыніцай дадзеных для блокаў дадаткаў, дазваляючы, напрыклад, адсочваць адгрузку тавараў і выяўляць нястачы і іншыя праблемы. Ён таксама можа выконваць базавыя задачы штучнага інтэлекту, такія як сартаванне дадзеных.

IBM заяўляе, што на працягу наступных пяці гадоў падобныя камп'ютары будуць выкарыстоўваца ўсімі самымі звычайнымі прадметамі і прыладамі. Зрэшты, IBM не паведамляе, калі яе «міні-камп'ютар» адправіцца ў вытворчасць — інжынеры кампаніі пакуль тэстуюць першы прататып.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера