Знайсці
19.03.2018 / 11:319РусŁacБел

Літоўская паліцыя: Беларускі дыпламат здзейсніў ДТЗ у Вільні і з'ехаў з месца здарэння

Delfi.lt

У Вільні дарожная паліцыя затрымала дарадцу пасольства Беларусі ў Літве за тое, што ён пакінуў месца ДТЗ. У беларускім пасольстве кажуць, што дыпламат быў цвярозы, але адмовіўся праходзіць агляд, бо меў на гэта поўнае права.

Аварыя адбылася ў гэту нядзелю каля 18.20 у спальным раёне на вуліцы Габіёс.

— Гэта здарылася ў двары шматпавярховага дома. Hyundai IX35 беларускай амбасады зачапіў аўтамабіль Toyota Yaris, што стаяў. Былі сведкі. Аднак мужчына на іх заўвагу ніяк не адрэагаваў і з месца ДТЗ з'ехаў, — распавялі auto.tut.by ва Ўпраўленні дарожнай паліцыі Літвы.

Відавочцы аварыі выклікалі паліцыю. Hyundai далёка з'ехаць не паспеў — паліцэйскія затрымалі яго ў двары суседняга дома на вуліцы Укмергес. У аўтамабілі знаходзіўся 44-гадовы дарадца пасольства Беларусі ў Літве, што, як мяркуюць, і кіраваў аўтамабілем. Дыпламат адмовіўся правярацца на цвярозасць.

— Сапраўды, інцыдэнт быў — гэта было нязначнае ДТЗ. Але наш супрацоўнік не хаваўся з месца аварыі — ён ад'ехаў метраў дваццаць для таго, каб не перагароджваць выезд і чакаў паліцыю, якая прыбыла і склала пратакол, — пракаментавалі ДТЗ у Пасольстве Беларусі ў Літве. — Кіроўца-дыпламат быў цвярозы, хоць і адмовіўся прайсці агляд — меў на гэта поўнае права.

Караць у пасольстве свайго супрацоўніка не стануць — ён будзе разбірацца, як належыць па законе, з уладальнікам пашкоджанага Toyota Yaris.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930