Знайсці
19.03.2018 / 00:4340РусŁacБел

Жырыноўскі: «Грамадзяне выбіраюць Вярхоўнага кіраўніка Рускага свету, межы якога мы яшчэ не абазначылі»

«Грамадзяне выбіраюць Вярхоўнага кіраўніка Рускага свету, межы якога мы яшчэ не абазначылі», — заявіў на ўчастку для галасавання Уладзімір Жырыноўскі.

Ягоныя словы цытуе сайт Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі.

Гэтая партыя была зарэгістравана для стварэння ілюзіі плюралізму яшчэ пры СССР. З тае пары Жырыноўскі выкарыстоўваецца для агучвання патрэбных уладам Расіі тэзісаў.

Выбары прэзідэнта Расіі прайшлі 18 сакавіка. Па афіцыйных звестках, Пуцін набраў больш за 76% галасоў. Лідар апазіцыі Аляксей Навальны да выбараў дапушчаны не быў.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера