Знайсці
18.03.2018 / 17:1859РусŁacБел

Алексіевіч каля Опернага тэатра 25 Сакавіка. Ці магчыма?

Піша Валянцін Акудовіч.

Фота Ірыны Арахоўскай

Абсалютная бальшыня жарсных палемік, што без спыну ўспыхваюць у медыйнай прасторы з нагоды юбілея БНР, тычацца музыкаў.

Дзіўна. Быццам рэч ідзе не пра Вялікае нацыянальнае свята, а пра забаўляльнае шоу. Між тым, аўтарытэт асобаў, што будуць прамаўляць на сходах Опернага тэатра, больш істотны для славутага юбілея, чым выступы папулярных спевакаў.

Інакш кажучы, вельмі пажадана, каб маштаб гэтых асобаў хаця б у нейкай праекцыі быў супастаўны з маштабам падзеі.

У гэтым сэнсе тут вельмі будзе не хапаць:

— Івонкі Сурвілы, дзейнага старшыні рады БНР;

— Зянона Пазняка, які адрадзіў свята Дня Незалежнасці ў Беларусі;

— Святланы Алексіевіч, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры.

Ужо вядома, што спн. Сурвіла і сп. Пазняк не змогуць прысутнічаць на юбілейных урачыстасцях.

А ці звярталіся арганізатары да спн. Алексіевіч?

Прынамсі мне такая інфармацыя на вочы не трапляла. Калі гэта насамрэч так, то яшчэ ёсць час пагаварыць з нобелеўскай лаўрэаткай.

Натуральна, няма ніякай гарантыі, што ў спн. Святланы будзе магчымасць (і жаданне) прыняць запрашэнне. Але калі яна пагодзіцца, то свята набудзе яшчэ адно маштабнае вымярэнне.

Валянцін Акудовіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930