Знайсці
18.03.2018 / 02:21108РусŁacБел

Тэлеканал АНТ зняў з эфіру прапагандысцкі фільм «Крым»

Расійскі Першы канал за дзень да прэзідэнцкіх выбараў — 2018 вырашыў паказаць у эфіры прапагандысцкі фільм «Крым» пра гісторыю кахання на фоне акупацыі паўвострава вясной 2014 года.

Беларускі АНТ таксама меў у праграме перадач «Крым». Ён мусіў быць паказаны ў 23:50.

Аднак без тлумачэння прычын прапагандысцкі фільм быў зняты з беларускага эфіру. Замест яго была паказаная савецкая камедыя «Гары, гары, мая зорка».

Нагадаем, што ў ліпені 2017 года пасольства Украіны накіравала ў МЗС Беларусі ноту ў сувязі з тым, што трэйлер «Крыма» круцяць у кінатэатрах. Фільм так і не быў паказаны ў беларускім пракаце.

Кінастужка «Крым» мае рэйтынг 4.00 на сусветным сэрвісе IMDb і 3.035 на расійскім «Кінапошуку». Гэта гранічна нізкія рэйтынгі, якія азначаюць, што фільм правальны.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930