Знайсці
17.03.2018 / 19:4313РусŁacБел

Як выглядалі дзяржаўныя пячаткі Беларускай Народнай Рэспублікі ФОТЫ

Выявы галоўных атрыбутаў і сімвала паўнамоцтваў Рады БНР, дзяржаўных пячатак Беларускай Народнай Рэспублікі і штампа Канцылярыі Старшыні Рады БНР, з'явіліся на сайце radabnr.org.

Пячаткі былі створаныя перад Другой сусветнай вайной, а самая старая — у 1918 годзе ў Беларусі. Іх захоўвае Старшыня Рады БНР і перадае разам з паўнамоцтвамі новаабранаму Старшыні пры заступленні на пасаду.

Старая пячатка

Створана ў 1918 годзе ў Беларусі, змяшчае «Пагоню» і надпіс «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі».

Новая пячатка

Створана ў час паўнамоцтваў III Старшыні Рады БНР Пётры Крэчэўскага, змяшчае «Пагоню» і надпіс «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі» кірыліцай і лацінкай.

Штамп Канцылярыі Старшыні Рады БНР

Выкарыстоўваўся для зацвярджэння дакументаў Канцылярыі. Ён быў створаны ў 1930-я гады ў час знаходжання Рады БНР у Празе, пры IV Старшыні Рады Васілю Захарку. Змяшчае надпіс «Канцылярыя Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі» на беларускай і французскай мовах.

* * *

Фотаздымак пячаткі Рады БНР, якую насіў у кішэні Вацлаў Ластоўскі, апублікаваны ў рэпартажы «НН»:

У Нацыянальным гістарычным адкрываецца выстава пра БНР. Сярод дакументаў — пасведчанне Ганны Макей, зямлячкі міністра

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера