Знайсці
17.03.2018 / 18:2286РусŁacБел

Зісер паабяцаў выступіць на мітынгу-канцэрце каля Опернага

Заснавальнік парталу Tut.by Юрый Зісер напісаў у каментарах пад допісам лідара «Нейра Дзюбель» Аляксандра Кулінковіча, што гатовы выступіць 25 сакавіка на канцэрце ў Мінску ў гонар абвяшчэння незалежнасці БНР.

Юрый Зісер. Фота toxaby.livejournal.com.

«Аляксандр, сёлета ўпершыню мерапрыемства арганізоўваюць якраз не тыя, у каго «толькі… нянавісць да людзей, з вамі нязгоднымі». На змену нянавісці нарэшце прыходзіць грамадзянская супольнасць. Арганізатары нарэшце іншыя. Гэта важны гістарычны момант, таму я пайду і выступлю. Упершыню з'яўлюся на падобным мерапрыемстве, гаварыць буду па-руску. Шкада, што я не ўмею спяваць, але нічога, мяне і так паслухаюць. Прычым абяцаю, што «Жыве Беларусь!» у маёй прамове не будзе», — пракаментаваў Юрый Зісер.

Кулінковіч пра канцэрт ля Опернага: Вам рабіць не**й, вы не кахаеце, сябруеце толькі з рукой — адны загаворы «Жыве Беларусь!» 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930