Знайсці
17.03.2018 / 17:1814РусŁacБел

Пасольства ў Вільні накіравала ноту Літве з нагоды інцыдэнту з грамадзянкай Беларусі на мяжы

Амбасада Беларусі ўжо накіравала афіцыйную ноту літоўскаму боку з нагоды інцыдэнту з надглядам беларускай грамадзянкі на мяжы па прылёце ў Вільню.

Гэтую інфармацыю паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі, перадае БелТА.

Раней намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Андрэй Шупляк распавёў, што беларускія дыпламаты ў ініцыятыўным парадку ўсталявалі кантакт з грамадзянкай, каб удакладніць абставіны здарэння. На падставе гэтага меркавалася накіраваць афіцыйны запыт у Літву з просьбай вывучыць сітуацыю і праінфармаваць пра вынікі.

«Для нас важна, ці не былі парушаныя правы беларускай грамадзянкі», — падкрэсліў прадстаўнік беларускага МЗС.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера