Знайсці
17.03.2018 / 17:01РусŁacБел

Moody's палепшыла прагноз па суверэнным рэйтынгу Беларусі

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's палепшыла прагноз па суверэнным рэйтынгу Беларусі, зацвердзіўшы яго на ўзроўні «B3» (раней — «Caa1»), паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства фінансаў Беларусі. Пры гэтым прагноз пацверджаны як стабільны.

Павышэнне рэйтынгу краіны да ўзроўню «B3» звязана ў першую чаргу з умацаваннем эканомікі Беларусі. Такое змяненне прагнозу адлюстроўвае паляпшэнне пазіцыі краіны па знешняй ліквіднасці, а таксама скарачэнне дэфіцыту рахунку бягучых аперацый.

Агенцтва палепшыла прагноз рэйтынгу валютнага доўгу Беларусі — з «Caa1» да «B3», столь рэйтынгаў абавязальніцтваў і дэпазітаў у нацыянальнай валюце ўстаноўлены на ўзроўні «B2» (было «B3»), столь рэйтынгу дэпазітаў у замежнай валюце — на ўзроўні «Caa1» (было «Caa2»).

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's займаецца прысваеннем крэдытных рэйтынгаў, даследаваннямі і аналізам рызык. Нароўні са Standard & Poor's і Fitch Ratings уваходзіць у «вялікую тройку» міжнародных рэйтынгавых агенцтваў.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031