Знайсці
17.03.2018 / 16:0013РусŁacБел

У касцёлах у Пальмавую нядзелю памоляцца за Беларусь і беларускі народ

У касцёлах краіны ў Пальмавую нядзелю, што сёлета прыпадае на 25 сакавіка, будуць маліцца за Беларусь і беларускі народ у сувязі з 100-й гадавінай абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, паведамляе Радыё «Ватыкан».

«Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі — першы крок да сённяшняй незалежнасці, — патлумачыў афіцыйны прадстаўнік Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Юрый Санько. — Касцёл не можа застацца ў баку, нягледзячы на тое, што 25 сакавіка сёлета будзе вельмі важным днём у Вялікім посце — гэта Пальмавая нядзеля. Касцёл сваёй малітваю, сваёй прысутнасцю асвячае нашую зямлю, таму біскупамі было прынятае рашэнне аб стварэнні адмысловай малітвы, якой святары ў гэты дзень будуць прасіць Бога за нашу Бацькаўшчыну, наш народ, каб добры Бог дабраслаўляў і напаўняў нашую штодзённасць сваёй прысутнасцю».

Ці будзе малітва асобнай па завяршэнні эўхарыстыі, ці будзе адным з заклікаў да вернікаў, пакуль не вырашана. У некаторых парафіях запланаваная асобная імша за Беларусь. Паводле Санько, кожны святар, верагодна, будзе сам прымаць рашэнні па сваёй парафіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930