Знайсці
17.03.2018 / 14:1625РусŁacБел

Справа Скрыпаля: Расія высылае 23 брытанскіх дыпламатаў

Расія высылае 23 брытанскіх дыпламатаў у адказ на аналагічныя дзеянні Брытаніі ў сувязі з атручваннем былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля ў Солсберы. Яны павінны пакінуць Расію цягам тыдня, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Акрамя таго, спыніць працу генеральнае консульства Вялікабрытаніі ў Санкт-Пецярбургу.

«Улічваючы дыспарытэт у ліку консульскіх устаноў дзвюх краін, адклікаецца згода Расійскай Федэрацыі на адкрыццё і функцыянаванне Генеральнага консульства Вялікабрытаніі ў Санкт-Пецярбургу», — паведамляе МЗС Расіі.

Расійскае МЗС паведаміла таксама пра спыненне дзейнасці ў Расіі Брытанскага Савета.

«У сувязі з неўрэгуляванасцю статусу Брытанскага Савета ў Расійскай Федэрацыі спыняецца яго дзейнасць», — паведамляецца на сайце МЗС Расіі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930