Знайсці
17.03.2018 / 13:555РусŁacБел

Памёр хакер, які выдаў уладам ЗША інфарматара WikiLeaks Чэлсі Мэнінг

Хакер Адрыян Лама, які выдаў амерыканскім уладам дадзеныя для арышту інфарматара WikiLeaks Чэлсі Мэнінг, памёр ва ўзросце 37 гадоў. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на Бі-Бі-Сі.

Адрыян Лама.

«З вялікім жалем і разбітым сэрцам я павінен паведаміць усім сябрам, што Адрыян памёр. Сышоў яркі розум і адчувальная душа. Ён быў маім любімым сынам», — прыводзіць тэлерадыёкампанія словы бацькі хакера. Аб прычынах смерці хакера не паведамляецца.

Адрыян Лама набыў вядомасць у 2010 годзе ў сувязі са справай Брэдлі Мэнінга, які пазней пасля змены полу стаў Чэлсі Мэнінг. Ён паведаміў у анлайн-перапісцы з хакерам, што перадаваў WikiLeaks сакрэтныя дадзеныя. Пазней Лама перадаў гэта амерыканскім уладам, пасля чаго Мэнінга затрымалі.

У інтэрв'ю The Guardian у 2011 годзе Лама казаў, што не па добрай волі прыняў рашэнне выдаць Мэнінга. Паводле яго слоў, яго вымусілі гэта зрабіць і ён шкадуе, што інфарматара WikiLeaks прысудзілі да такога вялікага тэрміну.

Брэдлі Мэнінг служыў у Ваенна-паветраных сілах ЗША з 2009 года ў якасці аналітыка выведкі. У лютым 2010 года WikiLeaks апублікаваў першыя сакрэтныя дакументы, якія атрымаў ад Мэнінга, праз тры месяцы інфарматара затрымалі. Ён быў асуджаны на 35 гадоў. У турме Мэнінг абвясціў пра змену полу і прайшоў гарманальную тэрапію.

У маі 2017 года Мэнінг выйшла на волю, яе памілаваў экс-прэзідэнт ЗША Барак Абама.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930