Знайсці
17.03.2018 / 10:093РусŁacБел

Лукашэнка павіншаваў Сі Цзіньпіна з пераабраннем і запрасіў у Беларусь

Дэпутаты першай сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў прагаласавалі за пераабранне Сі Цзіньпіна на пасаду старшыні КНР.

Сі Цзіньпін і Аляксандр Лукашэнка. Фота chinanews.com.

З гэтай нагоды Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні.

«Пад Вашым мудрым кіраўніцтвам народ Кітая ўпэўнена рэалізуе ў духу ідэі пра «сацыялізм з кітайскай спецыфікай у новую эпоху» грандыёзныя «мэты двух стагоддзяў», накіраваныя на рост дабрабыту грамадзян і ажыццяўленне мары пра вялікае адраджэнне нацыі», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама выказаў упэўненасць у поспеху саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, які пройдзе пад старшынствам Сі Цзіньпіна ў горадзе Ціндао. «Спадзяюся на магчымасць нашай сустрэчы ў рамках саміту, а таксама запрашаю Вас наведаць Беларусь у любы зручны час», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930