Знайсці
17.03.2018 / 09:4858РусŁacБел

Гендырэктар ФК «Мінск» адказаў Случаку па-руску і пойдзе ў суд

Атрымаўшы на свой беларускамоўны ліст рускамоўны адказ за подпісам генеральнага дырэктара футбольнага клуба «Мінск» Ігара Шлойды, Случак звярнуўся ў Адміністрацыю Цэнтральнага раёна Мінска. Юрыст звяртаў увагу, што гэта наўпроставае парушэнне закона аб зваротах грамадзян.

Ігар Шлойда. Фота by.tribuna.com

«Адказная за справаводства ў ФК «Мінск» асоба, адмаўляючыся ад выкарыстання беларускай мовы ў адказе на беларускамоўны зварот, стварае перашкоды і абмежаванні ў карыстанні дзяржаўнымі мовамі», — даводзіў Ігар Случак у звароце.

Днямі ён атрымаў адказ з Адміністрацыі Цэнтральнага раёна, дзе гаворыцца, што на Шлойду склалі адміністрацыйны пратакол па артыкуле 9.22 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і што матэрыялы ўжо накіраваныя ў суд.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930