Знайсці
17.03.2018 / 08:3411РусŁacБел

Сі Цзіньпіна пераабралі на пасаду старшыні КНР

Reuters.com

Дэпутаты першай сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (УСНП) прагаласавалі за перавыбранне Сі Цзіньпіна на пасаду старшыні КНР, перадае газета South China Morning Post.

Гэтую ініцыятыву парламентарыі падтрымалі аднагалосна — за падаўжэнне паўнамоцтваў цяперашняга кітайскага лідара выказаліся 2970 дэпутатаў.

Пасаду старшыні КНР Сі Цзіньпін займае з сакавіка 2013 года. Згодна старой Канстытуцыі ён павінен быў пакінуць гэту пасаду ў 2023 годзе пасля двух тэрмінаў, пасля гэта абмежаванне было знята, а 11 сакавіка дэпутаты Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў наогул вырашылі, што кіраўнік Кітая можа перавыбірацца на сваю пасаду неабмежаваную колькасць разоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930