Знайсці
16.03.2018 / 16:535РусŁacБел

Беларусь — аўтсайдар Еўропы па колькасці купленых людзьмі новых аўтамабіляў

Беларусь па ўзроўні аўтамабілізацыі апынулася ў самым канцы рэйтынгу. AUTO.TUT.BY паглядзеў, колькі новых машын купляюць беларусы і якім маркам аддаюць перавагу.

Сярод усіх краін свету Беларусь заўсёды знаходзілася прыкладна ў сярэдзіне спісу з паказчыкам каля 300 аўтамабіляў на 1000 жыхароў. Разлік вядзецца зыходзячы з суадносін агульнай колькасці легкавых аўтамабіляў да колькасці насельніцтва.

Асацыяцыя еўрапейскіх вытворцаў аўтамабіляў (ACEA) падлічыла, якое месца займае Беларусь сярод краін Заходняй і Усходняй Еўропы зыходзячы з колькасці новых аўтамабіляў на 1000 жыхароў. Тут карціна аказалася бязрадаснай. На 1000 жыхароў у Беларусі прадаецца 4,1 аўтамабіля. Па гэтым паказчыку мы змаглі абысці толькі Украіну.

А па агульнай колькасці прададзеных новых аўтамабіляў Беларусь займае 27 месца з 33-х з вынікам 38 954 аўто. Безумоўным лідарам па ўзроўні аўтамабілізацыі з'яўляецца Люксембург. 600 тысяч яе грамадзян купілі ў 2017 годзе 52 775 новых аўтамабіляў, што роўна 87,96 аўто на 1000 жыхароў.

Што датычыцца продажаў новых аўтамабіляў па марках, то на еўрапейскім рынку з вялікім адрывам лідзіруе Volkswagen з доляй 23,8%. Далей ідзе PSA Group, а замыкае тройку лідараў Renault Group. Звернем увагу, што марка LADA, якая ўваходзіць у групу Renault, прадала на рынках Еўропы 5158 аўтамабіляў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера