Знайсці
16.03.2018 / 20:581РусŁacБел

Навукоўцы высветлілі, чаму пажылыя людзі часта забываюць дарогу дадому

Сталыя людзі часта забываюць, дзе яны знаходзяцца, і адчуваюць складанасці з пошукамі дарогі дадому праз парушэнні ў працы асаблівых клетак-«каардынатараў» у скроневай кары мозгу. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы, якія апублікавалі артыкул у часопісе Current Biology.

Ілюстрацыйны малюнак.

У 1971 годзе навукоўцы адкрылі своеасаблівы «цэнтр навігацыі» ў мозгу чалавека і іншых млекакормячых. Маціяс Штангль, біёлаг з універсітэта Магдэбурга, разам з калегамі выказаў здагадку, што праблемы з арыентацыяй у прасторы, на якія часта скардзяцца многія пажылыя людзі, узнікаюць праз парушэнні ў працы каардынатных нервовых клетак. Яны праверылі гэтую ідэю, назіраючы за працай гэтай часткі кары мозгу ў 20 маладых і пажылых добраахвотнікаў пры дапамозе МРТ.

Падчас эксперыменту навукоўцы надзявалі на паддоследных акуляры віртуальнае рэальнасці і прасілі іх выбрацца з складанага лабірынта. Затым праграма перамяшчала іх у адвольную кропку ў лабірынце, і ў добраахвотнікаў з'яўлялася новае заданне: яны мусілі пэўным чынам ацаніць тую адлегласць, якая аддзяляла іх ад пачатку шляху. Параўноўваючы адказы маладых і пажылых удзельнікаў даследавання, аўтары артыкула спрабавалі зразумець, якія менавіта клеткі «вінаватыя» у развіцці няпамятлівасці ў старых.

Як паказалі гэтыя прагулкі ў віртуальным свеце, маладыя людзі сапраўды лепш спраўляліся з навігацыйнымі задачамі і хутчэй знаходзілі выхад. Праблемы пажылых людзей, у сваю чаргу, былі звязаны з тым, што іх клеткі-«каардынатары» працавалі не так, як аналагічная частка «цэнтра навігацыі» ў мозгу маладых добраахвотнікаў.

Па словах нейрафізіёлагаў, гэтыя адрозненні былі ў тым, што ланцужкі навігацыйных клетак горш перадавалі імпульсы адно аднаму ў мозгу пажылых людзей, з-за чаго тыя хутчэй згасалі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930