Знайсці
16.03.2018 / 13:032РусŁacБел

Белчыгунка распавяла аб праблемах у руху цягнікоў у Мінску 15 сакавіка

15 сакавіка ў 16.28 на 744 кіламетры перагона Мінск-Усходні — Сцяпянка адбылося змяншэнне ізаляцыйнай адлегласці паміж кантактнай сеткай пад напругай і канструкцыяй аўтамабільнага моста на Радыяльнай у Мінску. Адбылося гэта ў выніку інтэнсіўнага ўтварэння наледзі на канструкцыях моста, паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі.

Следствам гэтага сталі перыядычныя адключэнні кантактнай сеткі першага галоўнага пуці ўчастка Мінск-Пасажырскі — Сцяпянка, якія выклікалі збоі ў руху пасажырскіх цягнікоў.

У прыватнасці, са спазненнем следавалі цягнікі міжнародных ліній №134 Мінск — Архангельск, №808 Вільня — Мінск; цягнік міжрэгіянальных ліній №652 Брэст — Мінск, а таксама 7 цягнікоў гарадскіх ліній на ўчастку Мінск — станцыя Беларусь і 10 цягнікоў рэгіянальных ліній на ўчастках Мінск — Маладзечна — Гудагай, Мінск — Орша і Мінск — Баранавічы. Акрамя таго, былі адменена 2 цягнікі гарадскіх ліній на ўчастку Мінск — Беларусь.

Рух цягнікоў па графіку быў адноўлены ў гэтыя ж суткі ў 19.23.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930