Знайсці
16.03.2018 / 12:129РусŁacБел

Новы трэнд сярод маладых: замест заручальных пярсцёнкаў — пірсінг на пальцы ФОТЫ

З пярсцёнкамі досыць часта здараюцца розныя прыгоды: іх лёгка згубіць ці забыцца дзесьці ў прыбіральні на ракавіне.

Відаць, кіруючыся жаданнем пазбегнуць такіх непрыемных страт, маладыя пары падхапілі альтэрнатыву звычайным пярсцёнкам — пірсінг на безыменным пальцы.

Калі вам таксама падабаецца такая мода, памятайце, што пірсінг варта рабіць толькі ў правераных салонах з ліцэнзіяй. Перад самым вяселлем так лепш не эксперыментаваць: у некаторых людзей на зажыўленне прабітай скуры можа сысці некалькі месяцаў.

Ну, і у выпадку разводу пазбавіцца такога пярсцёнка будзе ў разы складаней.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930