Знайсці
15.03.2018 / 19:1631РусŁacБел

Шаленства на расійскіх дэбатах працягваецца: Шаўчэнка назваў Сурайкіна «бандэраўскім правакатарам», а той у адказ палез у бойку ВІДЭА

Максім Сурайкін прывёў на дэбаты былую супрацоўніцу «Саўгаса ім. Леніна», якая сцвярджае, што кандыдат-камуніст Павел Грудзінін «выселіў яе з кватэры». Пры яе з'яўленні Грудзінін сышоў са студыі, а Сурайкін зладзіў спрэчку з яго даверанай асобай, паведамляе РБК.

На апошнія дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты ў эфіры «Расіі 1» лідар «Камуністаў Расіі» Максім Сурайкін прывёў сваю давераную асобу Лідзію Фількіну. Яе прадставілі як былую работніцу «Саўгаса імя Леніна», якая заявіла, што кандыдат ад КПРФ Павел Грудзінін «выселіў яе з кватэры».

Грудзінін, які абяцаў раней не ўдзельнічаць у дэбатах, прыйшоў на апошні раўнд перад выбарамі. Аднак, перад пачаткам выступу Фількінай яго ў студыі ўжо не было. Месца кандыдата ад КПРФ заняла давераная асоба Грудзініна, журналіст Максім Шаўчэнка.

Шаўчэнка прыпыніў выступ Фількінай са словамі: «У што вы выбары ператвараеце?». «Як могуць два чалавекі выступаць. Давайце яшчэ натоўп паклічам давераных асоб, давайце ператворым выбары зусім у цырк», - абурыўся Шаўчэнка. З ім пачаў спрачацца Сурайкін і вядучы дэбатаў Уладзімір Салаўёў.

Удзельнікі ў студыі пасля гэтага пачалі спрэчку. Вядучы дэбатаў Уладзімір Салаўёў запатрабаваў ад Сурайкіна пакінуць студыю. Пакуль Сурайкін ішоў да выхаду, Шаўчэнка назваў яго «бандэраўскім правакатарам», пасля чаго кандыдат ад «Камуністаў Расіі» са словамі «я табе адразу па мордзе дам» паспрабаваў прарвацца да Шаўчэнкі. Яго спынілі Салаўёў і ахоўнікі. У выніку Сурайкіна вывелі са студыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930