Даслаць навіну
Знайсці
15.03.2018 / 17:41 58

Пачаўся масавы прызыў вайсковаабавязаных у сувязі з праверкай арміі

Павялічыць выяву

Прызыў вайсковаабавязаных у сувязі з праверкай Узброеных Сіл пачаўся ў Беларусі, паведамляе БелТА. З запасу прызываецца да 2 тысяч вайсковаабавязаных.

«У рамках праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл у ходзе падрыхтоўкі да выканання задач па прызначэнні ажыццяўляецца пастаўка мабілізацыйных рэсурсаў з ваенных камісарыятаў Беларусі ў адно са злучэнняў Барысаўскага гарнізона. На працягу гэтых сутак толькі ваенкаматамі Мінска прызвана больш за 300 ваеннаабавязаных з запасу. Акрамя таго, у рамках мерапрыемстваў запланавана пастаўка ўзбраення, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі з арсеналаў, баз і складоў Міністэрства абароны», — праінфармавалі ў ведамстве.

Як паведамлялася, праверка мае комплексны характар з ахопам найбольш важных пытанняў баявой гатоўнасці і штодзённай дзейнасці беларускай арміі.

Пад кантролем падраздзяленні розных відаў і родаў войскаў: разведкі, ракетных войскаў і артылерыі, механізаваных, зенітных ракетных войскаў, авіяцыі, у тым ліку з правядзеннем з імі вучэнняў з баявой стральбой. Будзе праверана сістэма мабілізавання войскаў, у тым ліку гатоўнасць сфармаваць асобную механізаваную брыгаду, а фарміраваная брыгада — на здольнасць самастойна выконваць задачы па прызначэнні.

0
шлёма / адказаць
18.03.2018 / 07:43
Лиха беда начало, что-то народ более чемз 20 лет проснуться не может, наверное он в коме... Из комы не все выходят.
2
Кнехт / адказаць
18.03.2018 / 08:50
Спачатку трэба усталяваць мяжу з "верагодным агрэсарам", а затым праводзіць зборы.
Ў адваротным выпадку, зборы ладзяць не дзеля абароны, а дзеля нападу - разам з "саюзнікам". 
На каго нападаць сабіраемся, хлопцы? 
0
шлёма / адказаць
18.03.2018 / 17:05
Кнехт, а мяжа иснуе памиж тыми, хто марыць аб усходних крэсах.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31