Знайсці
15.03.2018 / 12:1418РусŁacБел

Гісторык Андрэй Чарнякевіч напісаў гісторыю БНР па-руску

Кніга «БНР. Триумф побежденных» выйдзе ў канцы сакавіка ў выдавецтве «Янушкевіч». У ёй будзе 304 старонкі і 16 старонак з ілюстрацыямі.

«Гэта адказ на прапаганду з боку некаторых СМІ і «экспертаў», якія імкнуцца навязаць меркаванне пра БНР як пра нязначны факт нашай гісторыі.

Андрэй Чарнякевіч у сваёй кнізе аргументавана разбівае падобныя меркаванні, — тлумачыць выдавец Андрэй Янушкевіч. — А рускамоўная гісторыя БНР — гэта свайго роду «экспартны варыянт».

Мы запусцілі кароткачасовую краўдфандынгавую кампанію на платформе Ulej з адзінай мэтай — каб мець магчымасць адправіць бясплатныя асобнікі кнігі ў бібліятэкі (пачынаючы ад раённых і гарадскіх) і гуманітарныя ВНУ краіны.

Лічым, што гэта рэальна пашырыць колькасць чытачоў і дапаможа людзям больш даведацца пра гісторыю першай беларускай нацыянальнай дзяржавы», — адзначае Янушкевіч.

Андрэй Чарнякевіч. Фота Волі Афіцэравай.

Андрэй Чарнякевіч — кандыдат гістарычных навук. Выкладаў у Гродзенскім універсітэце. Зараз працуе ў Цэнтры беларускіх даследаванняў пры Варшаўскім універсітэце. Тэмы навуковых інтарэсаў — беларускі нацыянальны рух, польска-савецкая вайна, гісторыя Гродна. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930