Даслаць навіну
Знайсці
15.03.2018 / 22:42 11

Ці можа саламяны брыль уратаваць у мароз ВІДЭА

Праграма «Вяскоўцы» не забаўляецца на сталічнай тусоўцы. Яе вядоўца Віктар Шукеловіч гэтым разам трапіў на парог да народнага майстра Уладзіміра Ціханоўскага, які займаецца пляценнем з саломы. Спадар Уладзімір паходзіць з-пад Мсціслава, але ўжо каля 50 гадоў жыве ў вёсцы Рачэнь Любанскага раёну.

Майстар распавёў Віктару пра гісторыю сваёй сям’і: ягоны бацька паходзіў са шляхты, а маці была з сялянаў, таму не ўсе бацькавы родзічы прыхільна паставіліся да яго шлюбу, але, як кажуць, — «сэрцу не прыкажаш». Праўда, спадар Уладзімір з часоў дзяцінства найбольш узгадвае сваю бабулю Лукер'ю, пры якой быў «як хвосцік». Менавіта бабуля навучыла малога Уладзіміра плесці рэчы з саломы і перадала яму веданне старых песень. Некаторыя з гэтых песень майстар не можа спяваць без слёзаў.

Вядоўца таксама высвятляў у Рачэні, ці можа саламяны брыль уратаваць у мароз; што раней рабілі, каб хутчэй прыйшла вясна; якая вясковая «тэрапія» дапамагае спадару Уладзіміру лепей пачувацца; як можна праверыць, ці нашая выбранніца або выбраннік нас сапраўды кахае?

Спадар Уладзімір адзначыў таксама, што вельмі любіць беларускую мову і стараецца яе ўсяляк папулярызаваць на імпрэзах, якія ён вядзе. На падставе свайго досведу майстар склаў нават вершаваны твор: «Заспяваў я на вяселлі песню маці, нейкі хлюст мне кажа: может хватит?» Якое заканчэнне мае твор і што спадар Уладзімір кажа пра сапраўднае каханне — глядзіце ў «Вяскоўцах» з Віктарам Шукеловічам.

0
Аня / адказаць
16.03.2018 / 22:57
Які ж цудоўны спадар Уладзімір, якія душэўны і добры. Шмат гадоў жыцця для яго і для Віктара :)
0
Антаніна / адказаць
17.03.2018 / 16:30
Якія прыгожыя, годныя і добрыя ў нас мужчыны! Ганаруся вамі. Прыемна на такіх і паглядзець
0
Месьціч / адказаць
21.06.2018 / 10:56
Можа хто ведае, дзе набыць саламяны брыль?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31