Знайсці
14.03.2018 / 19:4577РусŁacБел

У гродзенскім універсітэце стварылі гурток «НКВД»

Сайт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта паведамляе пра Дзень адкрытых дзьвярэй. 

Адзначаецца, што «прадстаўнікі юрыдычнага факультэта запрашалі хлопцаў папрацаваць на дэтэктыўнае агенцтва НКВД «Ну куды вы дзенецеся». Тут удзельнікі даведаліся пра тонкасці апытвання і дагляду грамадзян пры праходжанні граніцы, складалі фотаробаты і вывучалі ўзоры рэчавых доказаў». 

Мы звярнуліся ва ўніверсітэт з просьбай патлумачыць, чым абгрунтаваны выбар такой адыёзнай назвы: «Чаму не Гестапа?», — спыталіся мы. 

Больш за тыдзень ва ўніверсітэце думалі: адказ не змог даць нам ніводны з кіраўнікоў факультэта, а ўрэшце ўвогуле прапанавалі даслаць пісьмовы запыт. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера