Знайсці
14.03.2018 / 17:267РусŁacБел

Дзяніс Алейнікаў: Беларусь можа стаць сусветным цэнтрам кампетэнцый па некаторых напрамках IT-сферы

Беларусь можа стаць сусветным цэнтрам кампетэнцый па некаторых напрамках IT-сферы. Такое меркаванне выказаў сябра рады па развіцці лічбавай эканомікі Дзяніс Алейнікаў на працоўнай сустрэчы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з кіраўніцтвам Адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій, паведамляе БелТА.

«У Беларусі ёсць шанец пазмагацца за званне рэгіянальнага цэнтра кампетэнцый. Рэгіянальнага — гэта вельмі сціпла сказана. Можа быць, і сусветнага па некаторых напрамках, па такіх як штучны інтэлект, блокчэйн, можа, дзесьці інтэрнэт-рэчаў. Гэта пытанні рэалізацыі, але ўмовы сёння дэкрэтам (пра развіццё лічбавай эканомікі) створаны»

, — сказаў Дзяніс Алейнікаў.

Паводле яго слоў, гэты дакумент ставіць сваёй задачай зрабіць Беларусь найлепшай у свеце юрысдыкцыяй для высокатэхналагічных бізнэсаў. Новая і канкурэнтная прававая аснова стварае ўсе ўмовы, каб краіна магла пазмагацца з найбуйнейшымі сусветнымі юрысдыкцыямі, з такімі гульцамі, як Швейцарыя, Сінгапур. Яе мэта — прыцягнуць увагу замежнай высокатэхналагічнай грамадскасці, у тым ліку за кошт аналізу і супастаўлення прававых рэжымаў.

З'явіліся новыя віды дзейнасці рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій. Сярод іх распрацоўка біятэхналогій, медыцынскіх, авіяцыйных і касмічных тэхналогій, кіберспорт. Рэзідэнты ПВТ маюць права камерцыялізаваць праграмныя прадукты: размяшчаць рэкламу ў праграмным прадукце, ажыццяўляць платную падпіску на прадукт ці любым іншым спосабам.

«Дэкрэт дазваляе заключыць дамову, у тым ліку эканамічную, абмяняўшыся СМС. Гэта нармальна і ў многіх краінах працуе, — адзначыў Дзяніс Алейнікаў. — Дэкрэтам прадугледжана, што заключыць дамову можна шляхам абмену любымі паведамленнямі ў інфармацыйных сістэмах».

Цяпер не патрабуецца подпісу, нават электроннага. У якасці інструмента здзяйснення здзелкі уведзены смарт-кантракт на блокчэйн. Беларусь у гэтым плане абыйшла ўсе краіны свету.

Смарт-кантракт — гэта праграмны код, які ствараецца і выкарыстоўваецца ў блокчэйне для аўтаматызаванага здзяйснення і (або) выканання здзелак цi здзяйснення іншых юрыдычна значных дзеянняў. Такі крок да лічбавага права — правільнае рашэнне, упэўнены Дзяніс Алейнікаў.

***

Даведка: Дзяніс Алейнікаў — адвакат, займаецца вырашэннем спрэчак і кансультаваннем па інвестыцыйных праектах з удзелам замежнага капіталу, з'яўляецца адным з аўтараў дэкрэта аб развіцці лічбавай эканомікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930