Знайсці
14.03.2018 / 15:1411РусŁacБел

На продаж выстаўлены «Крайслер» з картэжу Лукашэнкі

МУС Беларусі выставіў на продаж універсал Chrysler 300C Touring з міліцэйскімі ліўрэямі і спецсігналамі. У аўтамабіля — «высокае» мінулае.

Гэта адзін з нешматлікіх «Крайслераў» з картэжа Аляксандра Лукашэнкі і іншых высокапастаўленых асобаў Беларусі. На асаблівым балансе машына знаходзілася больш за 10 год. Універсал быў выпушчаны ў 2006 годзе ў Аўстрыі.

На сёння прабег аўто складае 199 тысяч км, пры гэтым ступень зношанасці аўто ацэненая ў 78%. Пад капотам мадэлі — 5,7-літровы рухавік на 340 к.с., 5-ступеневы аўтамат і поўны прывад.

Хочуць за Chrysler 300C Touring 16 тысяч рублёў. Гэта даволі дорага, асабліва калі ўлічваць стан аўто.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930