Знайсці
14.03.2018 / 13:2524РусŁacБел

Як выглядае праезд за пяць метраў ад прэзідэнцкай трасы ў Мінску

Гэтыя фоты я зрабіў учора на праспекце Пераможцаў. Гэта паркоўка-заезд каля 4-й гарадской паліклінікі. Глыбокія ямкі ў асфальце тут — праз кожны метр.

Цяжка сабе такое ўявіць у сталіцы нейкай развітай краіны. 

Пікантнасць моманту ў тым, што гэта «прэзідэнцкая траса».

Да 4-й паліклінікі прыпісаныя і Дразды. Праўда, большасць іх насельнікаў абслугоўваюцца не тут, а ў спецклініцы ў Ждановічах. Таму і не заўважаюць.

«Адкрыў Амерыку», — скажаце вы. У такім жа стане дваравыя праезды ва ўсім Мінску. А ў гарадках і аграгарадках, нават у Мінскім раёне, у такім стане — палова вуліц.

Так, згодны, так і ёсць. І гэта адзін з першых паказчыкаў адсталасці нашай краіны.

Мяне зачапіла, што такое творыцца ўжо і ўздоўж прэзідэнцкай трасы. Гэта азначае, што нічога не могуць з дарожнікамі зрабіць. Лукашэнка можа махаць рукамі і стукаць кулакамі, а тыя як клалі пакрыцці з парушэннямі тэхналогіі, так і кладуць.

У выніку ў нас асфальт ляжыць у разы горш, чым у супастаўных па клімаце Фінляндыі ці Швецыі. Дарожнікі штогод яго рамантуюць, праз пару месяцаў яно зноў развальваецца. А гэта ўсё нашы грошы, нашы падаткі і рэпутацыя краіны. 

На маю думку, дзейнічаць з дарожнікамі і не толькі з дарожнікамі, але і з іншымі будаўнікамі, трэба так, як дзейнічаюць немцы і скандынавы.

Юрыдычная адказнасць дарожнікаў за сваю работу павінна быць узмоцненая.

Калі асфальт развальваецца раней за гарантыйны тэрмін эксплуатацыі ці калі раней гарантыйнага тэрміна раскрышваюцца нанесеныя латкі, то выканаўца работ павінен выплачваць гіганцкія штрафы. Не выплаціў — хай сядае ў турму. Інакш мы і далей будзем траціць агромныя сродкі на нішто.

Апытанка

Даслаў чытач Аляксандр Іваноў, Мінск

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930