Знайсці
14.03.2018 / 13:4190РусŁacБел

Намеснік міністра пра нізкія пенсіі: Няма нічога ганебнага ў тым, каб дзеці клапаціліся пра сваіх бацькоў

Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак правёў прамую лінію ў рэдакцыі «Сельскай газеты».

Сярод іншага, ён адказаў на пытанне пра нізкія пенсіі.

— Добры дзень, Тамара Уладзіміраўна з аграгарадка Карма. Мне 74 гады, жыву адна. Хацелася б даведацца, калі будзе павышэнне пенсіі. Цяпер я атрымліваю ўсяго 290 рублёў, з іх 170 толькі на лекі і камуналку сыходзіць. Так, дзеці дапамагаюць. Але мне сорамна ў іх браць грошы, я ж усё жыццё адпрацавала. А такую ж пенсію атрымліваюць і тыя, хто пальцам не стукнуў.

— Няма нічога ганебнага ў тым, каб дзеці клапаціліся пра сваіх бацькоў: вы ж усё жыццё іх гадавалі, дапамагалі ім. Цяпер прыйшла іх чарга вас падтрымаць.

А той, хто нідзе не працаваў, і блізка такую пенсію, як у вас, не атрымлівае. Ім выплачваюць сацыяльную, якая складае каля 100 рублёў. Ваша налічана з улікам працоўнага стажу. Пахвальна, што вы працягвалі працаваць, дасягнуўшы пенсійнага ўзросту. Але гэтыя гады ў разлік не бяруцца.

Пераразлік пенсій будзе, але, хутчэй за ўсё, у другім паўгоддзі. На колькі яна вырасце, казаць рана: памер прыбаўкі будзе залежаць ад аб'ёму грошай, якія паступілі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930