Даслаць навіну
Знайсці
13.03.2018 / 21:17 49

«Каму гэта яны даюць 24 гадзіны?» — расійскае МЗС вуснамі Захаравай абурылася ўльтыматумам Тэрэзы Мэй

Афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС Марыя Захарава абурылася ультыматумам прэм'ера Вялікабрытаніі Тэрэзы Мэй па «справе Скрыпаля». Пра гэта Захарава распавяла ў эфіры «Расія 1» у праграме «60 хвілін».

«Ніводны чалавек не можа выйсці перад парламентам сваёй краіны і сказаць: «Я даю Расіі 24 гадзіны». А гаворка ідзе пра Лондан, які з'яўляецца сталіцай ядзернай дзяржавы Каму гэта, на што яны даюць 24 гадзіны?!»- сказала Захарава.

Паводле яе слоў, калі прэм'ер-міністрам краіны з'яўляецца чалавек, які не мае дачынення да знешняй палітыкі, «пабудаваў кар'еру на папулізме» і «не ведае» аб канвенцыях па забароне хімзброі, то для яго ў рамках дазволенага «выйсці і пачаць палохаць».

Паводле яе слоў, у Брытаніі няма ніякіх рэальных доказаў датычнасці Расіі да атручвання Скрыпаля. «Пра яд ніхто нічога не ведае. Давайце казаць сумленна і аб'ектыўна. Ні Тэрэза Мэй, у якой няма ніякіх рэальна фактаў на руках.

Яе брыфінгуе незразумела хто і незразумела як», - заявіла супрацоўніца МЗС РФ.

У панядзелак прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй, выступаючы ў парламенце, заявіла аб верагоднай датычнасці Расіі да атручвання экс-разведчыка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў Солсберы.

0
Віталь / адказаць
14.03.2018 / 18:32
Усё добра! А далей Расія пачне ўкідваць свае атрутныя рэчавы ў грамадскія вадаправоды. Лонданскі, Берлінскі, Мінскі. Усё па-праваслаўнаму. Чакаем...
0
Міхал / адказаць
15.03.2018 / 20:40
АЛИСТЕР,калі з Бяразоўскім паступілі так,як ен паступаў з сотнямі людзей ,то няма чаго лямантаваць вам разам з нейкай цеткай(быццам бы з Брэсту) Ваш Бяразоўскі атрымаў тое ,што павінен быў атрымаць.. 
0
Міхал / адказаць
15.03.2018 / 20:46
интересующийся,ды не беларусы ,пачуўшы слова Расея ўстаюць на дыбкі ,а клоны Жырыноўскага мясцовага беларускага разліву ...Пустамелі і балбатуны ...Адны ў Расеі настаўляюць рожкі у бок Беларусі,другія тут ,у бок Расеі ... 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31